БАСС: Юрыдычныя кансультацыі па размеркаванні для студэнтаў (Мінск)
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) ладзіць юрыдычныя кансультацыі па пытаннях размеркавання выпускнікоў беларускіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.
Сустрэчы з кансультантамі-валанцёрамі пройдуць у Мінску 25 сакавіка і 1 красавіка 2016 года.
У праграме мерапрыемстваў - знаёмства з беларускім заканадаўствам у сферы размеркавання, аналіз праблемаў, індывідуальныя кансультацыі гасцей сустрэчы.
Мерапрыемствы пройдуць па адрасе: вул. Старынаўская, 15. Пачатак - а 18-й. Унёсак удзельніка складае 50 тыс. бел. рублёў. Каб запісацца на сустрэчу 25 сакавіка, неабходна запоўніць гэтую анлайн-анкету. Каб зарэгістравацца на мерапрыемства 1 красавіка, калі ласка, перайдзіце на дадзеную старонку.
Паводле ABoss.by.