БАСС: Трэнінгі па прафарыентацыі (Мінск)
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) запрашае вучняў старэйшых класаў на трэнінгі па прафарыентацыі.
Праграма:
- 8.10.2016 - "Спазнай сябе ў прафесіі" (псіхалагічныя тэсты, ролевыя гульні, практыка з псіхолагам "Я і прафесія";
- 16.10.2016 - "Універсітэт vs. Школа" (практычныя парады, як паспяхова здаць іспыты; асаблівасці падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання і да паступлення ў замежны ўніверсітэт; пытанні размеркавання студэнтаў бюджэтнай формы навучання ў Беларусі; бясплатныя вандроўкі для студэнтаў);
- 29.10.2016 - сустрэча са студэнтамі беларускіх універсітэтаў.
У трэнінгах выкарыстоўваюцца методыкі нефармальнай адукацыі. Мерапрыемствы пройдуць па адрасе: Мінск, вул. Старынаўская, 15, офіс 3.
Дэдлайн - 6 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Aboss.by