БАСС: Трэнінг па прафесійнай арыентацыі для школьнікаў (Мінск)
чцв, 2016-06-02 13:01
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) запрашае школьнікаў на трэнінг "Як стаць паспяховым?".
Вітаюцца вучні 9-11 класаў. Удзельнікі трэнінгу даведаюцца: а) якія прафесіі знікнуць праз 5-10 гадоў; б) якія якасці і навыкі неабходна развіць, каб быць паспяховымі ў будучыні.
Школьнікі пройдуць тэст па арыентацыі ў сучасных прафесіях.
Мерапрыемства пройдзе ў Мінску па адрасе: вул. Старынаўская, 15. Пачатак - а 17-й.
Удзел платны. Унёсак удзельніка складае 30 тыс. беларускіх рублёў. Анлайн-рэгістрацыя - да 23:59 2-га чэрвеня 2016 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (029) 870 55 57, на е-мэйл: [email protected].
Паводле Aboss.by.