БАСС: Трэнінг па лідарстве (Мінск)

28-30 кастрычніка 2016 года ў Мінску пройдзе трэнінг па лідарстве "Don’t worry, be the Leader", які ладзіць Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь).

Лідар - гэта чалавек, вакол якога бурляць крутыя праекты, вясёлыя канцэрты і г.д.

Ён / яна не баіцца гаварыць на публіцы, патрабаваць ад людзей выканання абяцанняў і адстойваць сваю пазіцыю.

 

Тэмы трэнінгу:

- псіхалогія лідарства;

- стрэсаўстойлівасць;

- каардынацыя каманды;

- методыка "форум-тэатр";

- арганізацыя студэнцкага самакіравання.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Старынаўская, 15.

Удзел платны. Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць пражыванне ў Мінску і кампенсацыю выдаткаў на дарогу.

Таксама забяспечваецца харчаванне ўсіх удзельнікаў трэнінгу (калі ласка, паведаміце арганізатарам, калі вы вегетарыянец).

Дэдлайн - 24 кастрычніка 2016 года. Каб зарэгістравацца на трэнінг, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле Aboss.by