БАСС: Сустрэча ў Мінску па тэме студэнцкага размеркавання
17 лютага 2016 года ў Мінску каманда "Head Hunter" Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) ладзіць сустрэчу па тэме размеркавання студэнтаў бюджэтнай формы навучання ў Беларусі. Удзельнікі сустрэчы атрымаюць юрыдычную кансультацыю, разгледзяць беларускія заканадаўчыя нормы ў сферы студэнцкага размеркавання і абмяркуюць найбольш частыя праблемы.
Запрашаюцца выпускнікі і студэнты, якія цікавяцца пытаннямі свайго размеркавання, маладыя спецыялісты, якія хочуць змяніць сваю абавязковую адпрацоўку.
Пачатак сустрэчы - у 19 гадзін. Удзел платны. Унёсак удзельніка складае 40 тыс. беларускіх рублёў (на частковае пакрыццё арэнды памяшкання і кава-паузу). Каб запісацца на сустрэчы, калі ласка, націсніце сюды. Дэдлайн - 16 лютага 2016 года.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Aboss.by.