БАСС: Сустрэча па тэме студэнцкага размеркавання (Мінск)

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання 24 лютага 2016 года арганізуе ў Мінску сустрэчу па тэме студэнцкага размеркавання ў Беларусі.

На сустрэчу запрашаюцца беларускія студэнты, якія цікавяцца пытаннямі свайго размеркавання, а таксама маладыя спецыялісты, якія жадаюць змяніць вынікі свайго размеркавання і працу.

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра нормы беларускага заканадаўства, што да пытанняў размеркавання выпускнікоў універсітэтаў і працаўладкавання, змогуць атрымаць юрыдычныя кансультацыі па праблемных пытаннях.

Мерапрыемства ладзіць каманада "Head Hunter" БАСС. Удзел платны. Унёсак удзельніка складае 40 тыс. беларускіх рублёў (на частковую кампенсацыю кава-паузы, арэнду памяшкання).

Пачатак сустрэчы - а 19-й гадзіне. Рэгістрацыя на мерапрыемства ажыццяўляецца анлайн. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да каардынатаркі Настассі Малікавай (маб. (029) 842 91 53), кансультанткі Хрысціны Мурашовай (маб. (029) 615 03 24).
 

Паводле ABoss.by.