БАСС: Студэнцкая канферэнцыя па тэме Балонскага працэсу (Мінск)

27 лютага 2016 года Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) ладзіць у Мінску канферэнцыю, прысвечаную Балонскаму працэсу і далучэнню Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні, звязаныя з Балонскім працэсам, пазнаёмяцца з вынікамі конкурсу эсэ пра Балонскі працэс. На канферэнцыі будзе прэзентаваны зборнік артыкулаў "Учора, сёння, заўтра студэнцкага самакіравання і руху ў Беларусі". Для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізатары падрыхтавалі адмысловы конкурс на веданне Балонскага працэсу. Пераможца конкурсу атрымае прыз навучальнага цэнтра IT-kursy.by. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца студэнты і ўсе ахвочыя.

Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца да 25 лютага 2016 года. Канферэнцыя пройдзе з 17 да 19 гадзін. Адрас мерапрыемства арганізатары паведамляюць зарэгістраваным удзельнікам.

 

Паводле ABoss.by.