БАСС: Набор валанцёраў
чцв, 2015-04-09 08:54
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) ладзіць вясновы набор валанцёраў. Запрашаюцца маладыя людзі, якія жадаюць атрымаць навыкі праектнага мэнэджэра, PR- і HR-спецыяліста.
Адмысловыя сустрэчы з кандыдатамі пройдуць на працягу красавіка 2015 года.
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету.
Дзейнасць БАСС скіравана на развіццё студэнцкага самакіравання, паляпшэння якасці адукацыі і студэнцкага жыцця.
Валанцёры маюць магчымасць удзелу ў разнастайных праектах і ініцыятывах БАСС, магчымасць працаўладкавання ў партнёрскіх бізнэс-арганізацыях.
Паводле Ampby.org.