БАСС ладзіць кансультацыі па размеркаванні (Мінск)

Братэрства арганізацый студэнцкага самакріавання (БАСС), Мінск, Беларусь запрашае на кансультацыю па пытанні размеркавання выпускнікоў ВНУ. Першае мерапрыемства сезона адбудзецца ў Мінску па адрасе: вул.Старынаўская, д.15 (уваход праз левыя дзверы першага пад'езда) 27 студзеня (пятніца) а 18 гадзіне. Удзел у мерапрыемстве – бясплатны. Апошні дзень рэгістрацы – 26 студзеня 2017 г. Удзел бясплатны.

У праграме кансультацыі:

  • разбор заканадаўства пра размеркаванне;
  • самыя актуальныя кейсы, рэальныя гісторыі размеракавання;
  • досвед кансультацыйнай праграмы ў 2015 і 2016 гадах;
  • юрыдычныя кансультацыя па цікавых менавіта Вам пытаннях!


Для ўдзелу ў кансультацыі неабходна запоўніць заяўку па гэтай спасылцы.

Пазнаёміцца з водгукамі ўдзельнікаў і удзельніц папярэдніх мерапрыемстваў можна тут.

Трэнеры:

Дзмітры Варнашоў, кіраўнік праграмы "Размеркаванне БАСС", аўтар навуковых прац, выпускнік БДУ, магістрант.

Крысціна Мурашова, старшыня БАСС, юрыст, трэнер, менеджэр нацыянальных праектаў.

Крыніца: aboss.by