BarCamp09/2019 Гарадоў-Пабрацімаў адкрывае набор
Twin City Lab стартуе з антыканферэнцыі BarCamp (БарКэмп), якая аб’яднае ўдзельнікаў і ўдзельніц праекта і задзейнічаных партнёраў для шматбаковага абмену новымі метадамі і ідэямі. BarCamp пройдзе ў Мінску 26-28 верасня (Беларусь) і збярэ ўсіх зацікаўленых у супрацоўніцтве і парадненні гарадоў. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі 26 ліпеня 2019
Вынікі сумеснай працы ў BarCamp/Вашы праекты будуць апублікаваныя на адмысловай анлайн-платформе, якая дасць Гарадам-удзельнікам неабходны лічбавы інструментарый (digital toolbox). Да 2020 года Лабараторыя Twin City дасць магчымасць кожнай пары Гарадоў-Пабрацімаў зрабіць наступны крок насустрач адно аднаму.
Лабараторыя Twin City запускае новы праект супрацоўніцтва Гарадоў-Пабрацімаў. Разам мы: аб’яднаем прыхільнікаў збліжэння гарадоў; створым новыя грамадскія ініцыятывы; распрацуем новыя фарматы ўзаемадзеяння, абмену і міжкультурнай камунікацыі. Мы верым у тое, што Пабрацімства Гарадоў, пабудаванае на даверы і вашых інавацыйных ідэях, атрымае свежыя імпульсы ў будучыні.
Крыніца: twincitylab.net/