BALTICLEAD - праграма па ўстойліваму развіццю для лідараў/к (Швецыя)
чцв, 2019-04-25 10:27
BALTICLEAD - праграма ў Швецыі для лідараў/к, мэта праграмы - павелічэння магчымасцяў працы з людзьмі і з планетай як індывідуальных лідараў/к так і груп. На праграме ўдзельнікі/цы шукаюць новыя рашэнні глабальных праблем планеты. Арганізатары пакрываюць амаль усе выдаткі. Заяўкі прымаюцца да 29 красавіка 2019.
Праграма пабудавана вакол трох сфер: сацыяльны росквіт, росквіт людзей і росквіт планеты.
Арганізатары аплочваюць:
- пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі ў рамках праграмы - праезд паміж рознымі лакацыямі;
- медыцынскую страхоўку і страхоўку ад няшчасных выпадкаў;
- навучанне і матэрыялы навучання.
- удзельнікі/цы павінны аплаціць: транспартныя выдаткі па сваёй краіне (да аэрапорта), кошт візы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост 25 - 40 гадоў;
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- быць экспертам/кай у сваёй вобласці;
- цікавіцца сацыяльнай і экалагічнай устойлівасцю, новымі тэхналогіямі і сацыяльнымі інавацыямі;
- неабходна мець матывацыю для ўдзелу;
- неабходна прысутнічаць на ўсіх модулях і курсах праграмы;
- неабходна мець досвед працы над рашэннем пэўных пытанняў;
- умець працаваць у камандзе і быць лідарам у сваім грамадстве.
Крыніца: si.se