Бакалаўрыят па эканоміцы ў Латвіі
Стакгольмская школа эканомікі ў горадзе Рыга (Латвія) запрашае на навучанне ў бакалаўрыяце выпускнікоў школ і студэнтаў Беларусі, Малдовы і Ўкраіны. Урад Швецыі прапануе 20 грантаў для навучання па спецыяльнасці "Эканоміка і бізнес". Гранты разлічаны на 3 гады і пакрываюць кошт навучання, пражывання ў інтэрнаце. Штомесячная стыпендыя навучэнцаў будзе складаць 200 еўра. Навучанне будзе ажыццяўляцца на ангельскай мове.
Кандыдаты мусяць мець адзнаку ў школьным атэстаце па матэматыцы і ангельскай мове не ніжэй за 7 па 10-бальнай шкале.
Дэдлайн падачы заявак - 8 красавіка 2015 года.
У заяўцы неабходна прадставіць наступныя дадзеныя:
- матывацыйны ліст (каля 400 словаў);
- скан-копія атэстата альбо - для выпускнікоў 2015 года - выпіска адзнак за 1-е паўгоддзе;
- асабістыя і кантактныя дадзеныя;
- наяўнасць дыпломаў, сертыфікатаў, якія ілюструюць дасягненні заяўніка.
Уступнае тэставанне пройдзе на ангельскай мове 25 красавіка 2015 года ў Мінску, Кіеве, Кішынёве, Тбілісі, Рызе, Лондане і будзе складацца з трох іспытаў: ангельская мова, матэматыка, логіка. Вынікі тэстаў будуць абвешчаныя 30 красавіка. Паспяховыя кандыдаты атрымаюць запрашэнне на сумоўе, якое адбудзецца ў траўні 2015 года. Пачатак акадэмічнага года - 17 жніўня. Па пытаннях паступлення і афармлення дакументаў неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].
Паводле Adukacyja.info.