Бакалаўрыят, магістратура і дактарантура ў Берліне
сер, 2015-07-29 10:01
Акадэмія культурнай дыпламатыі (Берлін, Германія) прымае заяўкі на атрыманне стыпендый.
Навучальныя праграмы ўключаюць веды па міжнародных адносінах, сусветнай гаспадарцы, глабальным кіраванні, урэгуляванні канфліктаў і ўмацаванні міру, мастацтве і культуры, а таксама міжкультурных адносінах.
Праграмы ёсць наватарскімі, унікальнымі ды інавацыйнымі па змесце і падыходзе. Тэрмін навучання - ад аднаго да трох гадоў.
Запрашаюцца студэнты, бакалаўры і магістры, якія жадаюць атрымаць сучасныя веды па культурнай дыпляматыі. Апошні дзень падачы заявак - 1 верасня 2015 года.
Спіс праграмаў навучання і анлайн-форма заяўкі знаходзяцца тут.
Паводле AMPby.org.