Астрафатограф года - Конкурс Каралеўскай абсерваторыі ў Грынвічы
Астрафатографы з усяго свету любога ўзроўню падрыхтоўкі запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе Каралеўскай абсерваторыі ў Грынвічы (Брытанія).
Конкурс "Астрафатограф года" мае мэтай пошук захапляючых здымкаў космасу. На конкурс прымаюцца як натхняльныя віды галактык, што на адлегласці у мільёнах светавых гадоў, так і здымкі начнога неба непадалёк ад Вашага дому.
Конкурс мае 9 намінацый:
1. віды неба (ландшафт, гарадскі пейзаж у прыцемках з выявай Млечнага Шляху, са слядамі зор, метэарытных дажджоў, каметаў, сузор'яў і да т.п., зямныя пейзажы са срэбранымі аблокамі, гало і інш.);
2. палярныя ззянні;
3. людзі і космас (здымкі начнога неба, якія ўключаюць прысутнасць людзей або элементы дзейнасці чалавека);
4. Сонца (здымкі Сонца, сонечнага зацьмення, праходжання планет па дыску Сонца);
5. Месяц (выявы Месяца, месяцовыя зацьменні, ценяў на планетах);
6. планеты, каметы, астэроіды (планеты і іх спадарожнікі, элементы Сонечнай сістэмы, формы задыякальнай матэрыі і інш.);
7. зоры ды імглістасці (аб'екты глыбокага космасу ў межах галактыкі Млечнага шляху: зорныя навалы, рэшты звышновых, міжгалактычныя з'явы, да т.п.);
8. галактыкі (галактыкі па-за межамі Млечнага Шляху: зорныя асацыяцыі, навалы галактык, г.д.);
9. Юны Астрафатограф года - катэгорыя для фатографаў, малодшых за 16 год.
Для пераможцаў конкурсу прадугледжаны грашовыя прызы, лепшыя здымкі будуць удзельнічаць у выставе Каралеўскай абсерваторыі ў Грынвічы. Прызёры конкурсу атрымаюць гадавую падпіску на "BBC Sky at Night" .
Удзельнікі конкурсу мусяць даслаць максімум 5 фотаздымкаў. Умовы конкурсу і падача заявак - на гэтай старонцы. Дэдлайн - 14 красавіка 2016 года.
Па дадатковых пытаннях можна ліставаць (на ангельскай мове) на е-мэйлы: [email protected], [email protected].
Паводле MladiInfo.eu.