Аспірантура ў Канадзе, універсітэт University of British Columbia

Універсітэт Брытанскай Калумбіі прапануе замежным студэнтам аспірантуры стыпендыю The International Doctoral Fellowship. Стыпендыя выплачваецца на працягу 4-х гадоў і студэнты/студэнткі будуць атрымліваць: 25000$ і поўную аплату навучання. Таксама студэнты/студэнткі могуць прэтэндаваць на дадатковы грант на аплату расходаў, звязаных з даследаваннямі. Апошні тэрмін падачы заяўкі: 31 студзеня.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны паступіць на вочнае навучанне на адну з праграмы аспірантуры ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі, Okanagan;
  • павінны прыступіць да навучання ў верасні 2018;
  • неабходна ведаць англійскую мову (IELTS - 6.5) і мець выдатную паспяховасць;
  • кандыдаты павінны мець візу або дазвол на навучанне.

 

Крытэрыі атрымання стыпендыі:

  1. Акадэмічная паспяховасць (ацэнкі, стыпендыі і гранты, працягласць навучання) - 30%
  2. Даследчы патэнцыял (адпаведнасць вопыту работы і сферы даследаванняў; значэнне, важнасць даследаванняў, крытычнае мысленне, уменне прымяняць веды і навыкі, арыгінальнасць, ініцыятыўнасць і самастойнасць, энтузіязм) - 50%.
  3. Камунікатыўныя, міжасобасныя і лідарскія навыкі (уменне прадстаўляць навуковыя канцэпты выразна, зразумела і лагічна як пісьмова, так і вусна; досвед працы кіраўніком, настаўнікам, навуковым кіраўніком, менеджэрам праектаў) - 20%.

 

Студэнтам і студэнткам неабходна падаць заяўку на навучанне на абранай праграме і падаць заяўку на стыпендыю. Грунтуючыся на пададзеных заяўках, камітэтам будуць вылучаныя 2 кандыдатуры на стыпендыю. Дэдлайн для падачы заявак розны для розных праграм (з сярэдзіны лістапада па канец студзеня кожнага года).

Крыніца: gradstudies.ok.ubc.ca