Аспіранцкая праграма Тэхналагічнага ўніверсітэта Кочы (Японія)
Тэхналагічны ўніверсітэт горада Кочы (Японія) прапануе замежным кандыдатам стыпендыі для навучання па праграмах аспірантуры інжынернага факультэта.
Працягласць праграмы – 3 гады. Дэдлайн падачы заяўкі - 3 сакавіка 2017 г.
Паспяховыя кандыдаты (3) атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у адной з наступных даследчых праграм (больш дакладна тут):
• Material and Life Systems Engineering;
• Intelligent Mechanical Systems Engineering;
• Electronic and Photonic Systems Engineering;
• Information Systems Engineering;
• Infrastructure Systems Engineering;
• Economics and Management.
Фінансавыя ўмовы
Універсітэт пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама выдае ўдзельнікам 150 000 йен штомесяц на даследчыя выдаткі. Магчыма пакрыццё выдаткаў на самалёт да Японіі.
Неабходныя дакументы:
• заяўка;
• дыплом бакалаўра з адзнакамі;
• дыплом магістра з адзнакамі
• апісанне папярэдняга даследвання;
• рэкамендацыйныя лісты (2);
• даследчая прапанова;
• даведка аб стане здароўя.
Усе дакументы дасылаюцца ў перакладзе на ангельскую мову па адрасе:
International Relations Division
Kochi University of Technology
Tosayamada, Kami City
Kochi 782-8502, JAPAN
Кантакты:
Tel: +81-887-53-1130
Fax: +81-887-57-2000
E-mail: [email protected]
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Крыніца: adukacyja.info