Аспенскі інстытут у Румыніі: Праграма для маладых лідараў

Аспенскі інстытут у Румыніі запрашае моладзь ва ўзросце 25-35 год да ўдзелу ў Праграме маладых лідараў 2016.

Праграма мае мэтай развіццё лідарства ў грамадстве і рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Запрашаюцца кандыдаты з Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцэгавіны, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Косава, Македоніі, Малдовы, Румыніі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Харватыі, Чарнагорыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- свабоднае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова праграмы з Румыніі),

- значныя прафесійныя дасягненні і рэзультаты ў сваёй дзейнасці,

- лідарскі патэнцыял, пацвержданне ініцыятыўнасці і прадпрымальнасці ды грамадзянскага інтарэсу,

- узрост 25-35 год.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў. Транспартныя выдаткі на падарожжа ў Румынію ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

Умовы падачы заяўкі - тут.

Дэдлайн - 29 студзеня 2016 года.

 

Паводле YouthOp.com.