Асамблея НДА: Конкурс малых справаў 2015
Асамблея НДА Беларусі ладзіць Конкурс малых справаў 2015. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія грамадскія арганізацыі і грамадзянскія ініцыятывы, якія маюць ідэі актывізацыі грамадзянскай супольнасці і здольныя іх рэалізаваць.
Прыярытэты конкурсу:
- дзейнасць, скіраваная на абарону правоў чалавека,
- развіццё грамадзянскай супольнасці,
- выяўленне актыўных і матываваных людзей і іх удзел у грамадскім жыцці Беларусі,
- правядзенне мясцовых і агульнанацыянальных грамадскіх кампаніяў,
- абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці і фармаванне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасці.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 12 ліпеня 2015 года даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected].
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы конкурсу знаходзіцца тут.
Паводле BelNGO.info.