Асацыяцыя пісьменнікаў Славеніі: Конкурс для маладых аўтараў

Асацыяцыя пісьменнікаў Славеніі ладзіць конкурс для маладых аўтараў з Беларусі, Малдовы, Украіны, Албаніі, Босніі і Герцэгавіны, Македоніі, Чарнагорыі, Сербіі. Мэта конкурсу - развіццё міжнародных сувязей і супрацоўніцтва сярод маладых аўтараў з краін, якія не з'яўляюцца членамі ЕЗ.

Пераможца конкурсу атрымае стыпендыю ў памеры 5 тыс. еўра, а таксама 3 месяцы рэзідэнцыі ў адной з краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

Пераможца конкурсу стане госцем 30-га Міжнароднага літаратурнага фестывалю "Віленіца" (2-6 верасня 2015 года, Славенія). Дэдлайн падачы заявак - 30 красавіка 2015 года. Умовы ўдзелу ў конкурсе і падачы заяўкі размешчаны тут.

 

Паводле Ijnet.org.