Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы адкрывае вакансію менеджэр праграмы

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы аб'яўляе аб вакансіі менеджэра праграмы некамерцыйнай арганізацыі. Графік працы: няпоўны працоўны дзень ((20 гадзін на тыдзень). Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе па тэлефоне да 25 кастрычніка 2017 года. Меркаваны час працы 1 лістапада 2017 года - 1 кастрычніка 2018 года, з перспектывай падаўжэння. Дакументы прымаюцца да 23 кастрычніка 2017 года.

Абавязкі:

  • садзейнічанне дасягненню мэтаў і задач праграмы;
  • арганізацыя 3 міжнародных і 4 нацыянальных сустрэч;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па зборы і аналізу інфармацыі аб якасці адукацыі дарослых у Беларусі.
  • каардынацыя дзейнасці па вызначэнні асноўных праблем якасці ў сферы адукацыі дарослых;
  • арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне і ўзмацненне патэнцыялу арганізацыі;
  • падрыхтоўка аналітычных справаздач і ажыццяўленне перапіскі з замежнымі калегамі на англійскай ці нямецкай мовах;
  • удзел у сустрэчах і праграмах;
  • камунікацыя і вядзенне перамоваў з беларускімі экспертамі, арганізацыя працы каманды праграмы.

 
Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя;
  • досвед працы не менш 2 гадоў у сферы дадатковай (нефармальнай) адукацыі;
  • знаёмства з дзейнасцю Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы;
  • высокі ўзровень валодання англійскай або нямецкай мовай;
  • высокая працаздольнасць і самаарганізацыя;
  • стрэсаўстойлівасць і камунікабельнасць, імкненне да прафесійнага развіцця.
     

Для запрашэння на сумоўе неабходна не пазней 12.00 23 кастрычніка 2017 года накіраваць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст па электроннай пошце на адрас: [email protected] з указаннем тэмы ліста «Конкурс вакансій». Рэкамендацыі вітаюцца.

Па ўсіх пытаннях адносна дадзенай праграмы можна звяртацца па тэлефоне (29) 318 77 18, альбо па электроннай пошце [email protected] (Кацярына).

Крыніца: adukatar.net/