Асабістая справа - серыя семінараў для дзяўчат (Беларусь)

У Беларусі ў межах праекта "[Не]Жаночая справа" ладзіцца серыя адукацыйных мерапрыемстваў для дзяўчат.

Праект "[Не]Жаночая справа" - гэта грамадская ініцыятыва, мэта якой - развіццё жаночага прадпрымальніцтва, інфармацыйная, адукацыйная і псіхалагічная падтрымка жанчын, якія хочуць распачаць уласную справу ў Беларусі.

Серыя мерапрыемстваў праходзіць пры падтрымцы інтэрнэт-крамы Lamoda.

Мэта арганізатараў - натхніць жанчын Беларусі на ўласныя праекты і прэзентаваць эфектыўныя інструменты для працы. Тэмы семінараў:

- як слушна ставіць мэты і іх дасягаць;

- вядзенне перамоў з прадстаўнікамі ўлады і журналістамі;

- вызначэнне сваёй мэтавай аўдыторыі і праца з ёй.

Падчас нефармальных сняданкаў удзельніцы пазнаёмяцца з аднадумцамі, абмяркуюць свае ідэі і планы, змогуць пракансультавацца ў экспертаў па кіраванні праектамі.

Расклад бліжэйшых мерапрыемстваў:

- 23 жніўня - cемінар "Асабістая справа" ў Віцебску, пачатак - а 19-й гадзіне;

- 24 жніўня - "#справа"-сняданак у Віцебску, пачатак - аб 11-й гадзіне;

 

- 25 жніўня - семінар "Асабістая справа" ў Магілёве, пачатак - а 19-й гадзіне

- 26 жніўня - "#справа"-сняданак у Магілёве, пачатак - аб 11-й гадзіне;

 

- 25 жніўня - семінар "Асабістая справа" ў Гомелі, пачатак - а 19-й гадзіне

- 26 жніўня - "#справа"-сняданак у Гомелі, пачатак - аб 11-й гадзіне.

 

Удзел бясплатны, па рэгістрацыі! Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Delo.tilda.ws