Арыентацыйны семінар па працаўладкаванні для маладых спецыялістаў

Да ўвагі маладых спецыялістаў. 14 сакавіка 2017 г. з 15:30 да 17:30 каманда праграмы Размеркаванне БАСС і RABOTA.TUT.BY падтрыхтавалі майстар-клас “Маладыя спецыялісты: чаго чакаем ад рынка працы і што ён чакае ад нас?”
«Падвоены» выпуск – гэтаму выкліку давядзецца супрацьстаяць выпускнікам 2017 г. Камусьці хопіць заявак, якія даслалі наймальнікі, а хтосьці самастойна шукае будучае месца працы. 

На мерапрыемстве плануюць разгледзець:

  • сітуацыю на рынку працы ў Беларусі;
  • запатрабаваныя прафесіі будучага і сучаснасці;
  • дзе і як адшукаць працу, калі ў цябе няма досведу;
  • галоўныя памылкі ў стварэнні рэзюмэ.


Спікер – Ганна Шагун, PR-менеджэр кампаніі RABOTA.TUT.BY
Пачатак у 15:30 па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 50, 3 паверх, пакой 302 (Komnata 3/0/2)
Уваход вольны, неабходна рэгістрацыя па спасылцы.

Крыніца: aboss.by