ArtsLink - рэзідэнцкая праграма для творцаў-перформераў і пісьменнікаў (ЗША)
Творцы, арт-менеджэры, якія працуюць у галіне літаратуры і перформансу, з Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Польшчы, Расіі і інш. краін запрашаюцца ў ЗША да ўдзелу ў 5-тыднёвай рэзідэнцкай праграме ArtsLink. Праграма разлічана на міжнародную камунікацыю і супрацоўніцтва праз інавацыйныя арт-праекты. Праграма забяспечвае рэалізацыю лагістычных і адміністрацыйных задач па прыёме творцаў у ЗША (візы, страхоўкі, авіяпералёты, транспарт, пражыванне, інш.). Гранты выдаткоўваюцца амерыканскім некамерцыйным арганізацыям, якія запрашаюць творцаў.
Перыяд рэзідэнцкае праграмы - восень 2017 года.
Мэты фінансавання: падтрымка прафесійнага творчага супрацоўніцтва, якое ўзбагачае і ўзмацняе развіццё і творчую працу стыпендыята; распаўсюд ведаў пра новыя арт-практыкі і глыбокае паразуменне культурніцкага жыцця ў Злучаных Штатах; стварэнне новых твораў у натхненні ад узаемадзеяння з творцамі і арт-прафесіяналамі з амерыканскае супольнасці, якая прымае стыпендыята; распаўсюд прафесійных навыкаў аррт-менеджменту праз працу з амерыканскімі арганізацыямі; абмен ідэямі і экспертным меркаваннем з амерыканскімі творцамі і арганізацыямі, з іншымі стыпендыятамі, з калегамі, якія паходзяць з блізкага рэгіёну і ўдзельнічаюць у праграме.
Студэнты, аматары і даследчыкі-навукоўцы не могуць удзельнічаць у гэтай рэзідэнцкай праграме. Арт-менеджэры мусяць быць звязаныя з арт-арганізацыямі некамерцыйнага сектару.
Абмежаванняў па ўзросце для творцаў, якія хочуць удзельнічаць у праграме, няма.
Дэдлайн - 15 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - на вэб-старонцы праграмы. З рэкамендацыямі па падрыхтоўцы заяўкі можна азнаёміцца тут.
Паводле CECartslink.org, Edu-Active.com.