Арт-рэзідэнцыя фестывалю SPRAVA

У гэтым годзе ў рамках арт-рэзідэнцыі фестывалю SPRAVA увасобяць танцавальны open-air перформанс «Птушкі. Міграцыя».  Даты рэзідэнцыі: 25.07 - 01.08 - рэпетыцыі, 02.08 і 03.08 - паказы (вёска Б.Царква). Рэзідэнцыя адрасавана танцуючым людзям, але наяўнасць профільнай адукацыі зусім не абавязкова. Заяўкі прымаюцца да 16.07.2019 на адрас [email protected] з паметкай «тэатральная рэзідэнцыя».

Звярніце ўвагу:
1. Ваша прысутнасць неабходна на працягу ўсяго часу рэзідэнцыі,
2. Умовы пражывання: намёты, спальнікі - паходная рамантыка ў 160 км ад Мінска
3. Фестываль забяспечвае трохразовае харчаванне.

Вы калі-небудзь заўважалі, што пліска сапраўды трасе сваім хвастом? А яшчэ перасоўваецца дробнымі перабежкамі, як бы танцуючы? Ці як, распластаўшы крылы, загараюць галкі на цёплай ад сонца тынкоўцы? А як самкі правяраюць самцоў на надзейнасць у перыяд заляцанні? А як фармуючы зграі, гаманкім сход птушак ператварае палёты ў творы мастацтва? І пра што думае хатняя курыца?

Прычым тут танец? Пачнем з таго, што бег і крок - ужо харэаграфія. Да таго ж, чым чалавек не птушка? Давайце паспрабуем разам.

Крыніца: facebook.com