Арт рэзідэнцыя для пісьменнікаў/ц і мастакоў/чак
аўт, 2018-10-02 12:25
Арт рэзідэнцыя для пісьменнікаў і пісьменніц, а таксама Visual/Media/New Media мастакоў і мастачак у Будапешце. Шэсць месяцаў са стыпендыяй 2000 еўра/месяц + пражыванне. Апошні тэрмін падачы заяўку - 25 лістапада 2018.
Шукаюць мастакоў і мастачак, якія змогуць працаваць самастойна, мець салідны план працы на працягу стыпендый і гатовы ўдзельнічаць у інтэлектуальным жыцці ў інстытуце і ўніверсітэце. Чакаецца, што мастакі і мастачкі, якія пражываюць у рэзідэнцыі, удзельнічаюць у акадэмічным жыцця супольнасці стыпендыятаў/к, якое ўключае ўдзел у семінарах і прэзентацыю ўласнай мастацкай і літаратурнай працы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- мець адпаведную ўніверсітэцкую ступень;
- пераважна актыўна ўдзельнічаць у сумежных мастацкіх і акадэмічных абласцях;
- маюць салідны партфель мастацкіх праектаў або твораў;
- паказаць патэнцыял для паглыблення і развіцця сваёй творчай практыкі;
- дэманструюць здольнасць узаемадзейнічаць з супольнасцю;
- свабодна валодаюць англійскай мовай.
Крыніца: ias.ceu.edu