Art Omi: рэзідэнцыя для замежных танцораў/к у ЗША
Рэзідэнцыя «Art Omi: Dance» (15 ліпеня-5 жніўня 2019), прызначаная для 10 таленавітых танцораў/к з усіх краін свету. Удзельнікі/цы рэзідэнцыі правядуць 3 тыдні ў ЗША, дзе змогуць абмяняцца прафесійным вопытам і крэатыўнымі ідэямі. Арганізатары пакрываюць выдаткі на жыллё, харчаванне і студыйную прастору ў выдатным кемпусе, які займае 200 акраў ў даліне Хадсон, штат Нью-Ёрк. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 2 студзеня 2019.
Асноўны акцэнт гэтай праграмы зроблены не на выкананні, а на магчымасці эксперыментаваць і супрацоўнічаць. Арганізатары пададуць удзельнікам/цам рэсурсы, якіх звычайна не хапае: прастора, час і партнёраў/к, з якімі можна працаваць. Вынік - мадэль крэатыўнага працэсу і новыя знаёмствы, якія мяркуюць зносіны і супрацоўніцтва за межамі мастацтва.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад прафесійных танцораў/к і харэографаў усіх стыляў, якія маюць жаданне падзяліцца сваімі ідэямі і папрацаваць з танцорамі/камі з усяго свету;
- не павінны мець канкрэтных праектаў, але павінны быць гатовымі да супрацоўніцтва з іншымі і працы ў праектах.
Крыніца: artomi.org