Art-News Portal: Конкурс для арт-журналістаў (Аўстралія)
пят, 2016-10-28 13:14
Аўстралійскі вэб-рэсурс "Art-News Portal" ладзіць конкурс для журналістаў-пачаткоўцаў (студэнтаў і выпускнікоў універсітэтаў), якія спецыялізуюцца на асвятленні падзей у галіне сучаснага мастацтва і культуры.
Удзельнікі конкурсу спаборнічаюць за атрыманне прэміі YAJA.
Канкурсанты змогуць атрымаць прафесійныя кансультацыі і апублікаваць свае працы на сайце арганізатараў конкурсу.
Аўтары мусяць дасылаць на конкурс толькі матэрыялы на ангельскай мове.
Пераможцы конкурсу атрымаюць ваўчар на набыццё абсталявання і магчымасць здзейсніць VIP-тур.
Дэдлайн - 31 кастрычніка 2016 года.
Інфармацыя пра конкурс - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org