Арх.Про.Свет: Архітэктурны форум па гарадскім асвятленні Полацка
4-10 красавіка 2016 года пройдзе архітэктурны форум "Арх.Про.Свет: як асвятліць Полацк?".
Форум ёсць часткай праекту "ГорСвет", які фінансуецца Еўразвязам і скіраваны на мадэрнізацыю сістэмы вулічнага асвятлення Полацка.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты архітэктурных і дызайнерскіх спецыяльнасцей, якія будуць працаваць над праектамі па гарадскім асвятленні Полацку - яго гістарычных славутасцяў, вуліц і двароў. Кандыдаты на ўдзел мусяць прапанаваць крэатыўныя, інавацыйныя і энергаэфектыўныя канцэпцыі. Лепшыя прапановы і канцэпцыі будуць увасоблены падчас рэалізацыі праекту "ГорСвет" або ўключаны ў стратэгію развіцця гарадскога асвятлення Полацка. Куратарамі студэнцкіх каманд стануць архітэктары, дызайнеры і тэхнічныя эксперты з Беларусі і Латвіі.
Падчас форуму архітэктары, дызайнеры, сацыёлагі і ўрбаністы распавядуць, якім чынам новыя тэхналогіі ўплываюць на асвятленне сучасных гарадоў і як само асвятленне можа "ажыўляць" цэлыя раёны.
Сярод вядоўцаў форуму:
• Іван Краўцоў - арт-дырэктар "Архітэктурнага бюро 35" (Мінск, Беларусь);
• Таццяна Сініцына - светадызайнер, выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь);
• Ганна Пазняк - сацыёлаг, выпускнік Інстытута медыя, архітэктуры і дызайну "Стрелка" (Масква, Расійская Федэрацыя)
Арганізатары забяспечваюць для ўдзельнікаў бясплатны транспарт з Мінска (у два бакі), пражыванне і сняданак, абед і вячэру.
Каб удзельнічаць у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анлайн-анкету. З праграмай форуму можна азнаёміцца тут. З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да спадара Стаса Гарэліка, PR-менеджэра фонда "Інтэракцыя", па тэл: (017) 334 24 76, (029) 706 73 11, альбо праз е-мэйл: [email protected].
Крыніца: EU-Belarus.net.