"Архітэктары будучыні-2015": Семінар у Польшчы

26-28 чэрвеня і 3-5 ліпеня ў Польшчы пройдзе семінар "Архітэктары будучыні", прысвечаны камунікацыі, перамовам і медыяцыі ў вырашэнні "канфліктаў ХХI стагоддзя".

Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НДА, палітычных арганізацый, а таксама зацікаўленыя студэнты і спецыялісты.

Адукацыйная праграма ўключае: трэнінг па паляпшэнні камунікацыйных навыкаў, семінар па міжнароднай бяспецы і праблеме эскалацыі канфліктаў, занятак, прысвечаны бягучай сітуацыі ва Украіне, а таксама трэнінг па канфліктным менеджменце.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікам, аднак не кампенсуюць транспартныя выдаткі. Вітаецца ўнёсак з боку ўдзельніка ў памеры 20 еўра.

Заяўкі прымаюцца да 12 чэрвеня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

 

Паводле Adukacyja.info.