Апошнія дні прыёму заявак на конкурс сацыяльных праектаў SAP UP (грант 10 000 рублёў)

Конкурс SAP UP заснаваны кампаніяй SAP СНД у 2015 годзе. Асноўная мэта конкурсу - стварэнне асяроддзя для экспертнай і фінансавай падтрымкі сацыяльных стартапаў бізнес-супольнасцю. У рамках конкурсу SAP падтрымлівае лепшыя практыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Расіі і Казахстане, а з 2017 года і ў Беларусі. Рэгістрація займае 5 хвілін,  апошні тэрмін падачы заяўкі - 9 кастрычніка.

Уладальнікі прызавых месцаў выйграюць сертыфікат на адукацыйную паездку ў Еўропу. Праект, які выйграў Гран Пры, атрымае грант 10 000 б.р.

Прыцягваючы да ўдзелу ў конкурсе прадстаўнікоў камерцыйнага сектару, дзяржкіравання, адукацыі і грамадскіх структур, SAP дапамагае сфармаваць супольнасць, якая садзейнічае прасоўванню і развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва як асобнага сегмента эканомікі краіны. 

Пасля таго, як заяўка да ўдзелу ў конкурсе будзе пацверджана аргкамітэтам, удзельнік атрымаеце ліст, якой змяшчае імя карыстальніка і пароль для ўваходу ў SAP-IM (онлайн сістэму ацэнкі праектаў). Трэба апублікаваць заяўку/апісанне, пры неабходнасці дапоўніць дакументамі і/або спасылкамі на онлайн рэсурсы.

Крыніца: sap-up.org