Аплочваемыя стажыроўкі ў Сусветным банку (ЗША)

Па 31 студзеня 2017 г.  Усясветны банк (World Bank, Нью-Йорк, ЗША) прапануе прайсці стыжыроўку маладым людзям, якія цікавяцца эканомікай і сацыяльнымі аспектамі, што ўплываюць на жыццё людзей па ўсім свеце. Праграма стажыроўкі прапануе розныя магчымасці для навучання, працы і здабывання практычнага досведу. 

Студэнты паслядыпломных праграм навучання маюць магчымасць палепшыць свае навыкі праз досвед працы ў міжнародным асяроддзі. Банк выплочвае штомесячную стыпендыю сваім стажорам і ў выпадку, калі гэта неабходна, выдае грант на пакрыццё дарожных выдаткаў.

Падрабаванні на кандыдатаў:
•    Ступень бакалаўра
•   Залічаны/вучыцца на адной з праграм магістратуры або аспірантуры дзённай формы навучання (у прыярытэце кандыдаткі і кандыдаты, якія парйшлі адзін год навучання ў магістратуры, альбо навучаюцца ў аспірантуры);
•    Студэнты, якія вывучаюць такія дысцыпліны як: эканоміка, фінансы, развіццё чалавечааг патэнцыялу (ахова здароўя, адукацыя, харчаванне, народанасельніцтва), сацыяльныя навукі (антрапалогія, сацыялогія), сельская гаспадарка, экалогія, развіццё прыватнага сектару і змежныя дысцыпліны;
•    Студэнты, каторыя выдатна валодаюць ангельскай мовай;
•   Пажадана мець досвед працы, умець працаваць за кампутарам і ведаць адну з наступных моў: французскую, іспанскую, рускую, арабскую, партугальску, кітайску.
Заяўкі на летнюю стажыроўку (чэрвень-верасень) прымаюцца з 1 снежня 2016 па 31 студзеня 2017 г., на зімовую (снежань сакавік) – з 1 па31 кастрычніка 2017 г.  Падаць заяўку можна тут.

 Крыніца: web.worldbank.org