Аплочваемая стажыроўка ў Інстытуце Катона (ЗША)

Да 21 лютага 2017 г. студэнты і нядаўнія выпускнікі ўніверсітэтаў могуць падаць заяўку на праходжанне стажыроўкі ў даследчай і асветніцкай арганізацыі ліберальнага накірунку Інстытуце Катона (Вашынгтон, ЗША). Памер стыпендыі на 1 месяц складае 700 даляраў ЗША. Стажоры будуць займацца справаводствам, напаўненнем сайту, дапамогай у даследаваннях, а таксама арганізацыяй мерапрыемстваў у Інстытуце. Неабходныя выдатныя веды ангельскай мовы і базавыя навыкі перакладу з ангельскай на рускую.

Інстытут Катона (Cato Institute) запрашае інтэрнаў на стажыроўкі тры разы на год:

  • Восень: з пачатку верасня да канца снежн;
  • Вясна: з пачатку студзеня да канца траўня; 
  • Лета: з пачатку чэрвеня да канца жніўня;

 
Звярніце ўвагу на дэдлайны для праходжання стажыровак у розныя перыяды:

  •     1 чэрвеня для восеньскага семестра (з паведамленнем вынікаў да 1 ліпеня);
  •     30 верасня для вясновага семестра (з паведамленнем вынікаў адбору да 1 лістапада);
  •     21 лютага для летняга семестра (з паведамленнем вынікаў да 21 сакавіка).

 

Падача заяўкі
Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету і даслаць аўтабіяграфію памерам да 250 слоў. Больш падрабязна пра працэдуру падачы заяўкі на стажыроўку чытайце тут. 

Крыніца: grantist.com