Аплочваемая стажыроўка ў цэнтры Wilson Center, ЗША
Стажыроўка ў цэнтры Wilson Center прадугледжвае правядзенне даследаванняў і напісанне даследчай працы, супрацоўніцтва з палітыкамі з Вашынгтона і работнікамі цэнтра Wilson Center. Працягласць стажыроўкі - 9 месяцаў (верасень - травень). Удзельнік павінны цалкам прысвяціць сябе праграме і не могуць займацца іншай дзейнасцю. Апошні тэрмін падацца - 1 кастрычніка.
Арганізатары аплочваюць авія-пералёт у абодва бакі, калі ўдзельнік праграмы мае жаданне прыехаць на стажыроўку са сваёй сям'ёй, членам сям'і таксама будзе аплочаны авія-пералёт. Таксама арганізатары аплочваюць пражыванне і 75% медыцынскай страхоўкі (страхоўку аплочваюць удзельніку і яго сям'і).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- ўдзельнікамі могуць быць грамадзяне любой краіны (патрабуецца віза J-1);
- падаваць заяўкі могуць жанчыны і мужчыны, якія маюць выдатныя веды і вопыт у розных сферах (акадэмічная, бізнес, урад, журналістыка і іншыя прафесіі), заяўкі прымаюцца ад навукоўцаў, журналістаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў;
- навукоўцы павінны мець ступень PhD (ступень павінна быць атрымана да 1 кастрычніка 2017) і навуковыя дасягненні (публікацыі);
- палітыкі, якія маюць досвед прафесійнай дзейнасці;
- неабходна выдатна валодаць ангельскай мовай.
Заяўкі падаюцца анлайн. Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- CV;
- спіс публікацый;
- прапанову аб даследаванні;
- бібліяграфія;
- запоўнены бланк аб фінансавым становішчы заяўніка;
- 2 рэкамендацыйных лісты.
Дакументы павінны быць на англійскай.
Крыніца: wilsoncenter.org