Аплачваная стажыроўка ў Японіі

Прымаюцца заяўкі на праграму стажыроўкі ў кампаніях Японіі - METI Government of Japan Internship Program 2018. Стажоры і стажоркі маюць магчымасць вывучыць бізнес стратэгіі японскіх кампаній і атрымаць навыкі і досвед працы ў замежных кампаніях, стаць сапраўднымі сусветнымі лідарамі. У першым этапе адбору ўлічваюцца дакументы (дыплом, сертыфікаты, рэкамендацыі, фатаграфіі), у другім этапе адбору - сумоўе. Узрост 20-40 гадоў, выдаткі пакрываюцца. Крайні тэрмін падачы заяўкі - 30 чэрвеня 2018.

Стажыроўку можна будзе прайсці ў: кампаніях прыватнага сектара, прамысловых арганізацыях, некамерцыйных карпарацыях Японіі.

Асноўныя абавязкі:

  • складанне плана стажыроўкі сумесна з куратарам;
  • удзел у падрыхтоўцы, трэнінгу і падрыхтоўка прэзентацыі;
  • працаваць поўны працоўны дзень;
  • складанне розных дакументаў: справаздач, дакладаў як да прыбыцця ў Японію, так падчас і пасля стажыроўкі;
  • дэманстраваць адказныя паводзіны, як стыпендыятаў урада Японіі.

 

Арганізатары прапануюць:

  • дапамогу каля 50$ у дзень на жыццё - выплачваецца ўвесь перыяд стажыроўкі;
  • аплата авія-пералёту ў абодва канца, страхоўкі;
  • аплата страхоўкі на час стажыроўкі;
  • аплата транспартных выдаткаў і пражывання.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • грамадзяне краін, якія развіваюцца;
  • згоду на працу ў кампаніях і арганізацыях Японіі;
  • веданне англійскай мовы ці японскай мовы;
  • як правіла, узрост кандыдатаў: 20 - 40 гадоў (на 30 чэрвеня 2018);
  • адпаведнасць індывідуальным патрабаванням прымаючай арганізацыі ці кампаніі;
  • кандыдаты, якія раней прымалі ўдзел у дадзенай праграме, не могуць падаваць заяўку;
  • заяўку на ўдзел можна падаць анлайн.

 

Крыніца: internshipprogram.jp