Аплачваная стажыроўка ў Сусветным эканамічным форуме (Жэнева)
Сусветны эканамічны форму - міжнародная арганізацыя дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва. Асноўнае заданне арганізацыі - паляпшэнне ўзроўню жыцця ў свеце. Форум прыцягвае лепшых палітычных лідараў, бізнес-лідараў і іншых лідараў грамадства для фарміравання глабальных, рэгіянальных і прамысловых праграм. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 снежня.
Каманда, якая займаецца сацыяльнай актыўнасцю, шукае стажора для падтрымкі выпускнікоў і працы ў галіне развіцця грамадства. Каманда сацыяльнай актыўнасці складаецца з трох каманд: Global Shapers, Young Global Leaders, Schwab Foundation for Social Entrepreneurship. Асноўная задача каманды сацыяльнай актыўнасці - задзейнічаць лідараў, наватараў і актывістаў наступнага пакалення.
Перавагі:
- стажор атрымае досвед працы з грамадствам і выпускнікамі;
- стажор будзе дапамагаць планаваць, арганізоўваць і праводзіць праекты для праграмы Young Global Leaders (YGL) Alumni Community;
- досвед працы ў Сусветным эканамічным форуме;
- стажыроўка аплачваецца.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- вышэйшая адукацыя ў галіне бізнесу, маркетынгу, камунікацый і сумежных абласцей;
- досвед працы (каля 6 гадоў) у галіне каардынацыі ў прыватным або дзяржаўным сектары. Досвед працы ў міжнароднай арганізацыі - вялікі плюс;
- вопыт арганізацыйнай падтрымкі вялікіх шматфункцыянальных каманд у розных часавых паясах;
- увага да дэталяў, дакладнасць у працы, уменне сачыць за тэрмінамі выканання работ;
- уменне супрацоўнічаць з людзьмі розных прафесій, якія маюць розны вопыт;
- вопыт кіравання праектамі (уменне працаваць па графіку і своечасова прадастаўляць справаздачы);
- уменне эфектыўна спраўляцца з працай;
- выдатныя камунікатыўныя навыкі;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- кампутарная пісьменнасць.
Крыніца: ldd.tbe.taleo.net