Аплачваная стажыроўка ў Бразіліі
4YOU2 прапануе аплачваную стажыроўку ў Бразіліі для тых, хто ў дасканаласці валодае ангельскай мовай. Праграма 4YOU2 прапануе замежнікам, якія валодаюць англійскай мовай, падзяліцца сваімі ведамі ангельскай і пазнаёміць са сваёй культурай студэнтаў(к) з малазабяспечаных раёнаў Сан-Паўла. Запоўніць анлайн анкету на ўдзел можна да 30 жніўня 2018.
За апошнія 4 гады ў праграме прыняло ўдзел больш за 200 настаўнікаў(ц), якія навучылі больш за 6000 студэнтаў(к). Праграма 4YOU2 з'яўляецца сацыяльнай, і вучні плацяць вельмі нязначную плату (каля 20$ у месяц), гэта самая нізкая аплата сярод усіх школ, якія выкладаюць ангельскую мову).
У школе 4YOU2 акрамя вывучэння мовы таксама важна і вывучэнне культуры, таму ўсе настаўнікі(цы) - замежнікі. Арганізатары школы вераць, што камбінацыя выкладання англійскай на высокім узроўні разам з багатым культурным асяроддзем дапаможа стварыць добрую будучыню для вучняў і студэнтаў з Бразіліі.
Арганізатары прапануюць:
- бясплатны ўдзел у праграме (няма платы на за рэгістрацыю і няма якіх-небудзь узносаў);
- настаўнікі будуць атрымліваць стыпендыю на аплату базавых выдаткаў у Бразіліі;
- пражыванне ў сям'і;
- тыдзень трэнінгу;
- курсы партугальскай мовы;
- сертыфікат пасля заканчэння праграмы.
Удзельнікі і ўдзельніцы павінны самі аплаціць: авія-пералёт, выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы, медыцынскую страхоўку, і мець фінансы для аплаты асабістых выдаткаў у Бразіліі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць замежнікі (не грамадзяне Бразіліі);
- узровень валодання англійскай (ліст, чытанне, зносіны) - fluent;
- пажадана мець дыплом бакалаўра ў любой дысцыпліне.
Крыніца: 4y2.org