Аплачваная стажыроўка для сацыяльных прадпрымальнікаў у некамерцыйнай арганізацыі Ashoka (ЗША)

Ashoka прадастаўляе сацыяльныя фінансавыя паслугі. Кампанія верыць, што рынкі могуць стаць магутным інструментам у паляпшэнні якасці жыцця людзей. На працягу многіх гадоў Ashoka шукала сацыяльных прадпрымальнікаў, якія маюць ідэі па змяненні сістэмы, прадпрымальнікі выкарыстоўваюць рынак для стварэння сацыяльнага ўздзеяння. Стажыроўка аплачваная. Стажор будзе атрымліваць 12-13 $ у гадзіну. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 снежня.

Розныя сацыяльныя прадпрыемствы паказваюць нешта новае, стажоры змогуць дасягнуць вялікага ўздзеяння, выкарыстоўваць рынак і накіраваць фінансы на сацыяльнае ўздзеянне. Дадзеныя інавацыі мяняюць тое, што неабходна для поспеху і маюць патэнцыял для фарміравання буйных мадэляў рынкавай актыўнасці.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць студэнты магістратуры, аспірантуры і іншых паслядыпломнай праграм;
  • студэнты бакалаўрыяту, якія вывучаюць: палітыку, міжнароднае развіццё, некамерцыйныя бізнэс мадэлі, сацыяльнае прадпрымальніцтва, сацыяльнае ўздзеянне, інавацыі, эканоміку, эканамічную сацыялогію, эканамічную філасофію, і іншыя навукі з акцэнтам на эканоміку.

 

Крыніца: jobs.jobvite.com