АПБ: Вакансія супрацоўніка па прыродаахоўных пытаннях

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (Беларусь) шукае супрацоўніка па прыродаахоўных пытаннях.

У абавязкі спецыяліста ўваходзяць:

- распрацоўка праектаў, скіраваных на заахвочванне й прыцягненне людзей да аховы прыроды ў справе абароны тэрыторый, значных для птушак;

- арганізацыя валанцёрскіх летнікаў, экскурсій і прыродаахоўных акцый на вызначаных тэрыторыях;

- падрыхтоўка прэзентацый прыродаахоўнай тэматыкі для трэнінгаў, семінараў, працоўных сустрэч;

- кіраўніцтва праектамі;

- падтрымка партнёрскіх адносін з мясцовымі супольнасцямі, недзяржаўнымі арганізацыямі, органамі міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, донарскімі арганізацыямі;

- падрыхтоўка кантэнту для публікацый.

Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне геаграфічных/біялагічных навук, лясной/сельскай гаспадаркі; наяўнасць пасведачання кіроўцы (катэгорыя "B"); валоданне ангельскай, беларускай, рускай мовамі; здольнасць працаваць ва ўмовах абмежаванага часу ў сціслыя тэрміны.

Вітаецца досвед рэалізацыі міжнародных праектаў у Беларусі.

Умовы працы - поўная занятасць, магчымыя камандзіроўкі па Беларусі падчас уік-энду.

Тэрмін кантракту - 3 месяцы з магчымасцю працягу.

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ (з пазнакай 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыю) і матывацыйны ліст з пазнакай мінімальных патрабаванняў па заробку на электронную пошту: [email protected].

Апошні дзень падачы заяўкі - 8 сакавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся на е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Ptushki.org.