АПБ: Вакансія дырэктара фестывалю (Мінск-Тураў)
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (Беларусь) шукае кандыдата/кандыдатку на пасаду Дырэктара Фестывалю кулікоў у Тураве.
Умовы працы: няпоўная занятасць, дыстанцыйна і ў офісе арганізацыі ў Мінску, з камандзіроўкамі ў Тураў, памер заробку вызначаецца па выніках сумоўя.
Кандыдаты мусяць валодаць досведам арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, працы валанцёраў. Валоданне ангельскай мовай і наяўнасць пасведчання кіроўцы ёсць перавагай.
У абавязкі ўваходзіць планаванне, арганізацыя і каардынацыя Фестывалю кулікоў у Тураве, які пройдзе 23 красавіка 2016 года:
- распрацоўка праграмы фестывалю і яе ўзгадненне з кіраўніцтвам Жыткавічскага раёна, Турава і арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны";
- планаванне падрыхтоўкі да фестывалю і правядзенне адмысловых мерапрыемстваў (правядзенне мінімум 3-х працоўных сустрэч з прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых бакоў);
- узгадненне мерапрыемстваў фестывалю з мясцовымі ўладамі;
- адпраўка афіцыйных запрашэнняў на фестываль;
- арганізацыя музычнага суправаджэння з удзелам мясцовага насельніцтва (установы адукацыі, творчыя калектывы і да т.п.);
- праца са СМІ: анонсы і прамоўцыя фестывалю, узаемадзеянне з турыстычнымі выданнямі;
- забяспечыць удзел мінімум 500 чалавек у Фестывалі;
- аналіз зваротнай сувязі пасля заканчэння мерапрыемства, адпраўка падзяк.
Кандыдаты маюць даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на е-мэйл: hrm@ptushki.org (з тэмай ліста "Дырэктар Фестывалю кулікоў"). Апошні дзень падачы заявак - 28 лютага 2016 года.
Крыніца: Ptushki.org.