Анлайн-стажыроўка па інавацыйных тэхналогіях у вышэйшай адукацыі

Факультэт эканамічных навук Малдаўскага дзяржуніверсітэта прапануе анлайн-стажыроўку для выкладчыкаў "Інавацыйныя тэхналогіі адукацыі: сусветны досвед і яго ўкараненне ў падрыхтоўцы спецыялістаў па эканоміцы і кіраванні", якая пройдзе з 28 сакавіка па 2 красавіка 2016 года.

Адукацыйная праграма ўключае: віртуальную экскурсію (2 гадзіны); дыстанцыйны семінар-трэнінг і падрыхтоўка тэзісаў навукова-медадычнага дакладу па абранай праблематыцы (8 гадзін); індывідуальную працу (20 гадзін).

Навучэнцы пазнаёмяцца з гісторыяй развіцця ўніверсітэта і факультэта эканамічных навук, спецыяльнасцямі ў галіне эканомікі ды кіравання, навукова-метадычнымі матэрыяламі. Удзельнікі стажыроўкі атрымаюць зборнік дакладаў і сертыфікат за подпісам дэкана факультэта эканамічных навук Малдаўскага дзяржуніверсітэта.

Удзел платны. Па пытаннях аплаты і ўдзелу неабходна ліставаць на е-мэйл: [email protected]. Больш падрабязная інфармацыя - тут.

 

Крыніца: Навукова-даследчы аддзел Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларусі.