Анлайн праграма Open Leaders ад Mozilla

Праграма Open Leaders - выдатная магчымасць далучыцца да лідараў/к, якія займаюцца прасоўваннем здаровага руху праз інтэрнэт. Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць настаўніцтва і трэнінг праз Mozilla. Працягласць праграмы - 14 тыдняў са студзеня па сакавік 2019 у анлайн фармаце. Заяўкі можна дасылаць анлайн да 30 лістапада 2018.

Калі вы (ці ваша каманда) вядзеце або пачынаеце праект і маеце жаданне расці як лідар, гэтая магчымасць для вас. Ваш праект не павінен быць тэхнічных - гэта можа быць навучальны план (адукацыйны рэсурс), праект, звязаны з дадзенымі, або нейкі іншы праект, які:

  • мае тое, што неабходна дапрацаваць падчас праграмы (функцыя, модуль);
  • дазваляе і прымае ўклады іншых людзей;
  • падтрымлівае адкрытую сетку і здаровы інтэрнэт.

 

У рамках праграмы праводзіцца 2 трэка:

  1. Project Track
  2. Culture Track


Перавагі праграмы:

  • дапамога ў рэалізацыі праекта ад супрацоўнікаў/ц Mozilla і настаўніка/цы;
  • доступ да сеткі настаўнікаў/ц, тэхнолагаў і супрацоўнікаў/ц Mozilla;
  • магчымасць навучаць праз модульную сістэму, даследуючы лепшы вопыт, інструменты для супрацоўніцтва, пабудовы каманды і правядзення мерапрыемстваў;
  • атрымаць практычны вопыт, неабходны для ўключэння іншых у працу над праектам.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны праяўляць цікавасць, быць гатовым да навучання і прымяняць новыя практыкі ў рамках рэалізацыі свайго праекта, падтрымкі open web і здаровага інтэрнэту;
  • магчымасць прысвяціць мінімум 3 гадзіны ў тыдзень на анлайн мітынгі і выкананне заданняў;
  • практычны вопыт у Mozilla Global Sprint (2 дня 29 - 30 сакавіка - выдалена ці на мясцовым сайце). Калі вы ўдзельнічаеце ў культурным трэку, вам неабходна будзе прадаставіць тэматычнае даследаванне вашага навучання.

 

Крыніца: foundation.mozilla.org