Анлайн майстар-клас па ўключэнні супольнасці у вытворчасць навін

Рэсурс "First Draft News" у супрацоўніцтве з AJ+ ладзіць бясплатны англамоўны майстра-клас па верыфікацыі інфармацыі і ўключэнні супольнасцей у збор навін ("Putting community first").

Занятак пройдзе 14 ліпеня 2016 года. Працяг - 2 гадзіны. Пачатак - 00:00 (апоўначы) па мінскім часе.

Тэмы :

- развіццё грамадскіх крыніц інфармацыі;

- абарона грамадскіх крыніц інфармацыі;

- сумесная праверка фактаў, навін і г.д.

Удзельнікі воркшопу змогуць даслаць свае пытанні праз Твітар-хэштэг #FDLive. Трансляцыя занятку - тут. Мерапрыемства на Фэйсбуку. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле Ijnet.org.