Анлайн-курсы Facebook для журналістаў
чцв, 2016-11-10 12:08
Facebook (ЗША) прапануе серыю бясплатных анлайн-курсаў для журналістаў па пошуку кантэнту, стварэнні гісторый, пабудове аўдыторыі.
Навучэнцы даведаюцца, як заангажаваць аўдыторыю праз Facebook і Instagram, выкарыстоўваць фота і відэа фармата 360°, працаваць у наўпроставым эфіры Facebook Live, выкарыстоўваць функцыю Instant Articles для аўдыторыі мабільнага інтэрнэту, г.д.
Мова навучання - ангельская.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Facebook.com