Анлайн-курс па лічбавай трансфармацыі моладзевых арганізацый
суб, 2018-12-22 08:28
Масіўны адкрыты анлайн-курс «Лічбавая трансфармацыя моладзевых арганізацый» накіраваны на заахвочванне моладзевых арганізацый да выкарыстання розных лічбавых прыладаў для кіравання, камунікацыі, адукацыйнай дзейнасці і актывізму. Заяўкі прымаюцца да 16 студзеня 2019.
Курс будзе прысвечаны тром асноўным тэмам:
- Лічбавы менеджмент (21.01.19 – 25.01.19),
- Анлайн-адукацыя (28.01.19 – 01.02.19),
- Камунікацыя і анлайн-актывізм (04.02.19 – 08.02.19).
Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра:
- лічбавыя інструменты для менеджменту: Trello, Asana, Freedcamp;
- асноўныя прынцыпы арганізацыі анлайн-курсаў для моладзі;
- лічбавыя інструменты для нефармальнай адукацыі: Open Edx, Kahoot, Powtoon, Moodle, Padlet, Action Bound, Kialo, Google Class і Edmodo;
- практычныя парады для камунікацыі праз сацыяльныя медыя;
- як прасоўваць мір і правы чалавека,
- прынцыпы і лепшыя практыкі анлайн-актывізму.
Крыніца: salto-youth.net