Анлайн-курс па дзяржкіраванню і публічнай палітыцы
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання (SYMPA) сумесна з факультэтам Палітычных навук і дыпламатыі Універсітэта Вітаўтаса Вялікага (Літва) аб'яўляе новы набор на анлайн-курс «Сучасныя тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі». Працягласць курса: 12 тыдняў. Умовы ўдзелу: грамадзянства РБ і пастаяннае пражыванне ў краіне. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 4 кастрычніка 2020.
Прапанаваны курс з'яўляецца базавым і прызначаны для тых, хто хоча даведацца аб асновах і сучасных практыках дзяржкіравання і публічнай палітыкі.
Праграма навучання складаецца з наступных тэм:
- Сучаснае дзяржаўнае кіраванне: асноўныя тэарэтычныя і практычныя падыходы;
- Паняцце публічнай палітыкі: праблемы вызначэння і прымянення;
- Напрамкі рэформаў дзяржаўнай службы;
- "Новы публічны менеджмент";
- Асновы аналізу і імплементацыі публічнай палітыкі;
- Гендэрны падыход да дзяржаўнага кіравання і бюджэтаванню;
- Празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.
Гэтыя тэмы вы зможаце прапрацаваць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, чытаючы рэкамендаваную літаратуру і беручы ўдзел у анлайн-абмеркаваннях. У канцы кожнай тэмы для самаправеркі ўдзельнікі курсу праходзяць тэст. Заняткі праходзяць у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.
Мова выкладання: руская / беларуская. Удзельнікі, якія паспяхова завяршылі анлайн-курс, атрымліваюць сертыфікаты аб праходжанні курса ў эквіваленце 3-х заліковых адзінак (крэдытаў) у сістэме ECTS.
Каб падаць заяўку на ўдзел у курсе, дашліце на адрас: [email protected] наступную інфармацыю:
- прозвішча і імя лацінкай, як у пашпарце;
- сваю кантактную інфармацыю (адрас эл. Пошты);
- кароткае тлумачэнне, чаму вы хочаце прыняць удзел у курсе (200-300 слоў).
Крыніца: sympa-by.eu