Анлайн-курс: Культуры ды ідэнтычнасці ў Еўропе - мінулае, сучаснасць і будучыня
аўт, 2016-06-14 13:24
Студэнты і спецыялісты ў галіне мастацтва, культуры і гістарычнай спадчыны могуць прайсці анлайн-курс "Культуры ды ідэнтычнасці ў Еўропе - мінулае, сучаснасць і будучыня". Навучэнцы даведаюцца, што ёсць "еўрапейскай культурай" і прамоўцыяй яе "каштоўнасцей": якім чынам фарміраваліся еўрапейскія культурніцкія ідэнтычнасці, у чым палягае еўрапейская палітыка ў сферы культуры. Удзельнікі курсу пазнаёмяцца з паняццямі "ідэнтычнасць", "памяць", "спадчына", "культура".
Анлайн-курс бясплатны.
Мова анлайн-курсу - ангельская.
Па жаданні навучэнцаў пасля заканчэння курсу можна атрымаць сертыфікат (унёсак за дакумент складае 49 еўра).
Каб запісацца на курс, калі ласка, націсніце сюды. Дэдлайн - 28 чэрвеня 2016 года.
Паводле MladiInfo.eu.