Анлайн-курс "Erasmus +: Магчымасці фінансавання для моладзі"

З 4-га траўня па 1-га чэрвеня 2015 года ладзіцца першы анлайн-курс "Erasmus +: Магчымасці фінансавання для моладзі". Удзельнікі дыстанцыйнага курсу даведаюцца пра мэты і прыярытэты праграмы "Erasmus +: Моладзь у дзеянні", якую фінансуе Еўразвяз. У прыватнасці, анлайн-курс раскрые сучасныя магчымасці "мабільнасці" маладых спецыялістаў, удзелу ў моладзевых абменах і Еўрапейскай валанцёрскай службе (EVS).

Дыстанцыйны курс дапаможа даведацца, як далучыцца да еўрапейскага моладзевага супрацоўніцтва і міжнароднай працы праз конкурснае фінансаванне ў межах "Erasmus +".

Анлайн-курс будзе ўключаць відэаматэрыялы і ўтрымліваць як агульную інфармацыю пра праграму, так і больш падрабязную - пра дакладныя крокі па развіцці якасных праектаў.

Бясплатны дыстанцыйны курс запатрабуе 3-4 гадзіны актыўнага ўдзелу "анлайн" на тыдзень. Рэгістрацыя на курс ажыццяўляецца тут.

Паводле EC.Europa.eu.