Анлайн-курс «Асновы моладзевай палітыкі»

Анлайн-курс «Асновы моладзевай палітыкі» адкрыты і бясплатны для ўсіх зацікаўленых. Да ўдзелу заахвочваюцца полісі-мэйкеры розных узроўняў, моладзевыя працаўнікі і лідары/кі, даследчыкі/цы і актывісты/кі моладзевых НКА. Удзельнікам і ўдзельніцам, якія пройдуць усе модулі курса, будзе выдадзены сертыфікат аб заканчэнні. Запісацца на курс можна да 24 верасня 2018.

  • Як палітыка можа даць магчымасць маладым людзям быць актыўнымі грамадзянамі?
  • Як яны могуць прасоўваць уключанасць моладзі ў грамадства і  спрыяць рэалізацыі іх патэнцыялу?

 

Курс узброіць навучэнцаў асноўнымі кампетэнцыямі для ўдзелу ў моладзевай палітыцы. Моладзевая палітыка з’яўляецца стратэгіяй дзяржаўных органаў, што дае маладым людзям магчымасці для паспяховай інтэграцыі ў грамадства і дазваляе ім быць актыўнымі і адказнымі. Навучэнцы даведаюцца аб важнейшых элементах моладзевай палітыкі, кроках моладзевай палітыкі (распрацоўка, пастаноўка мэтаў, ацэнка), яе ўплыве на жыццё маладых людзей, змогуць зрабіць уласныя першыя крокі ў галіне моладзевай палітыкі.

Па заканчэнні курса навучэнцы будуць:
 

  1. Разумець «асновы» моладзевай палітыкі.
  2. Усвядомяць значнасць ключавых элементаў моладзевай палітыкі (міжсектаральнага, заснаванага на ведах, удзелу, уключэнне, працы з моладдзю).
  3. Разумець, як пабудаваць аснову для моладзевай палітыкі (ідэнтыфікаваць ключавыя пытанні, прыярытэтныя напрамкі і тэму).
  4. Разумець асноўныя этапы развіцця моладзевай палітыкі, рэалізацыі і ацэнкі.
  5. Задумаюцца пра будучыню моладзевай палітыкі і ўласнага ўдзелу ў моладзевай палітыцы.
  6. Атрымаюць матывацыю да ўзмацнення і інфармавання аб розных спосабах уключэння ў галіне моладзевай палітыкі.

 

Крыніца: canvas.net