Анлайн-галасаванне за праекты V-га Конкурсу Social Weekend

Сёння апошні дзень анлайн-галасавання ў межах V-га Конкурсу сацыяльных пректаў "Social Weekend".

Прыняць удзел у галасаванні за лепшыя сацыяльныя ініцыятывы можна на платформе "StartIdea" да 23:59 10-га сакавіка 2015 года.

Адпаведна з правіламі анлайн-галасавання, кожны інтэрнэт-карыстальнік мусіць распавесці пра абраны праект праз сацыяльныя сеткі, каб яго голас быў залічаны. Пры гэтым колькасць праектаў, за якія можна аддаць галасы, неабмежаваная.

Афіцыйныя рэзультаты электроннага галасавання будуць абвешчаны 12 сакавіка 2015 года.

Па выніках анлайн-галасавання будзе абрана 10 праектаў, яшчэ 10 лепшых сацыяльных ініцыятыў будуць вызначаны экспертамі, з якімі аўтары лепшых ідэй сустрэнуцца 15-16 сакавіка 2015 года ў офісе TUT.BY.

Фінал V-га Конкурсу сацыяльных праектаў "Social Weekend" адбудзецца 21 сакавіка 2015 года.

Паводле StartIdea.by