Анлайн-галасаванне за праекты SocialWeekend IV

У межах конкурсу сацыяльных праектаў SocialWeekend IV адбываецца анлайн-галасаванне за лепшую ідэю. Па яго выніках пераможца конкурсу атрымлівае сродкі на ажыццяўленне свайго праекту.

 З 200 заявак на ўдзел было адабрана 100 лепшых. Цяпер лёс праектаў цалкам у руках аўдыторыі. Да 12 кастрычніка 2014 года ўключна можна аддаць свае галасы за ўпадабаныя праекты. Усяго ў фінал конкурсу пройдуць 10 праектаў-пераможцаў сацыяльнага галасавання, яшчэ 10 фіналістаў вызначаць арганізатары конкурсу і журы незалежна ад вынікаў галасавання.

26 кастрычніка 2014 года ў канферэнц-залі Crowne Plaza Minsk Hotel фіналісты SocialWeekend пазмагаюцца за званне лепшага сацыяльнага праекта. Пераможцы змогуць атрымаць фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй памерам да 100 мільёнаў беларускіх рублёў.

Паводле Generation.by.